Понедельник, 23.10.2017, 11:32
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2010 » Июль » 6 » Ах, "Оресса", синий небосвод...
Ах, "Оресса", синий небосвод...
14:09
Рота-пераможца, якая перш за ўсіх складзе пазл машыны "Смерч”, мела выключнае права загадаць адно жаданне. Яго кіраўніцтва аздараўленчага лагера "Арэса” абавязалася выканаць. Перамогу атрымала чацвёртая рота. Аднак тая стала такой нечаканай, што рабяты пажадалі каб іх проста запомнілі.  
Сваю дзейнасць аздараўленчы летнік "Арэса” пачаў профільнай абаронча-спартыўнай дзевяцідзённай зменай. Асаблівасць яе заключалася ў тым, што адпачыць сюды з’ехаліся рабяты і дзяўчаты, якія сёлета скончылі дзесятыя класы ўстаноў адукацыі Любанскага раёна. Змена насіла назву "БПА” (будзь патрыётам айчыны). Яе дзейнасць была пабудавана ў форме ролевай гульні. Сутнасць якой заключалася ў наступным: лагер уяўляе сабой ваенную часць. Усе яе жыхары падзелены на роты (атрады). У кожнай роце дзейнічаюць член ваеннага камісарыята (выхавальнік) і камандзір роты (лідэр). Кіруюць работай змены камандзір часці (начальнік лагера), начальнік штаба (старшы выхавальнік) і зампаліт (педагог-арганізатар). 
У часці існуе свая грашовая адзінка – бомпа. У залежнасці ад сітуацыі розная іх колькасць (10, 20, 50, 100) выдаецца ротам за інтэлектуальныя, працоўныя, спартыўныя, творчыя, санітарныя дасягненні. Так, напрыклад, за перамогу ў конкурсах выдавалася па 20, 30 і 50 бомп за трэцяе, другое і першае месца адпаведна. За падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства - 100 бопм. Затым іх у штабе можна абмяняць на асобныя часткі пазла "Смерч”. Мэта гульні – першымі сабраць гэты малюнак.
Барацьба за спаўненне жадання адбывалася паміж пяццю ротамі: "Агонь”, "Авіятары”, "Дружная”, "Рота асобага прызначэння” і "Дынаміт”. Акрамя таго, кожная з іх мела флаг свайго колеру, які неабходна было браць з сабой на ўрачыстыя мерапрыемствы. 
Аўтарам ідэі з’яўляецца старшы выхавальнік змены Святлана Коўшар. 
Ці апраўдала сябе сістэма з бомпамі? Ці зацікаўлены былі юнакі і дзяўчаты ў іх заваяванні? – запыталіся мы ў яе.
– Безумоўна апраўдала. І гэта яскрава адчувалася. Вось, напрыклад, нам неабходна была дапамога, каб наліць ваду ў бочку. Калі раней давялося б прасіць аб гэтым рабят дзён пяць, то сёлета работа была зроблена за 5 хвілін. Дапамаглі бомпы.  
Трэба адзначыць, што сістэма з "грашовымі сродкамі” упершыню была скарыстана ў мінулым годзе падчас дзейнасці другой змены "Знатакі дзіцячых традыцый”. Тады ў ходзе былі "цэнтрыкі”. Адпачываючым спадабалася, а таму і ў гэтым годзе было вырашана не адступаць ад гэтай ідэі. 
Неаднаразова ў лагер, каб правесці свае мерапрыемствы, наведваліся прадстаўнікі РК ГА "БРСМ”, ІСН Любанскага РАУС, КСН Любанскага райвыканкома.
Адно з іх – марш-кідок па-Арэскі. Падчас яго рабяты дэманстравалі свае веды па медыцынскай падрыхтоўцы, выконвалі розныя заданні і пераадольвалі перашкоды, што трапляліся на шляху. Адно з іх, без сумненняў, запомніцца ўсім надоўга. З вышыні трох метраў неабходна было зняць паветраны шар, у якім змяшчалася цыгарэта. Дастаць яе адтуль, узяць рыдлёўку, выкапаць у зямлі яму глыбінёй ў паўметра і пахаваць цыгарэту. А самыя крэатыўныя і творчыя асобы рот у гэты час працавалі над стварэннем плакату "Як павінна выглядаць армія ў XXI стагоддзі”. Прапановы былі самыя нечаканыя.
 Адпачываючыя, на пытанне, ці падабаецца ім у лагеры, аднагалосна давалі станоўчы адказ. Пры гэтым дадавалі: "Тут усё добра, дрэнна толькі, што змена такая кароценькая…”

Просмотров: 1235 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz