Вторник, 21.11.2017, 13:38
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2010 » Июль » 6 » Бастионы мужества - 2010
Бастионы мужества - 2010
14:04


На два дні жорсткі прапускны рэжым вайсковай часці 42715, што размяшчаецца ў гарадскім пасёлку Урэчча, быў паслаблены. А прычына таму аказалася вельмі простая: па добрай традыцыі 17-18 чэрвеня тут прайшла ваенна-спартыўная гульня "Бастыёны мужнасці-2010”. Калі ўявіць сабе, што гульня – гэта чалавек і ў дзень яе правядзення той адзначае свой дзень нараджэння, то сёлета імянінніку на святочным торце неабходна было б задзьмуць дзесяць свечак. "Бастыёны мужнасці” у дзесяты, юбілейны, раз сабралі для ўдзелу сем каманд. Шэсць з іх былі прадстаўлены навучэнцамі ўстаноў адукацыі Любанскага раёна (Нежынская, Соснаўская-2, Тальская, Урэцкая-1, Урэцкая-2 і школа №3 г. Любані). Сёмая прыехала з Паўлаўска-Пасадскага раёна Маскоўскай вобласці.
Сёлета гульня была прысвечана 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства (РК ГА "БРСМ, аддзелы: па справах моладзі, адукацыі, фізкультуры, спорту і турызму,) вырашылі не адыходзіць ад напрацаванага шматгадовага вопыту. Толькі крыху скарацілі колькасць конкурсаў. Да дзесяці. Рабятам неабходна было паказаць сябе з лепшага боку ў аглядзе строю і песні, камбініраванай ваенна-спартыўнай эстафеце, інтэлект-шоу, кіданні гранаты, падцягванні на перакладзіне, конкурсе патрыятычнай песні, марш-кідку, лепшым афармленні бівуака, ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы, пажарнай эстафеце. 
Раніцай 17 чэрвеня на тэрыторыю, якой на некаторы час прадстаяла пераўтварыцца у ваенна-палявы лагер, пачалі з’язджацца каманды-ўдзельніцы. Тым з іх, што прыбылі раней, пашанцавала болей: яны мелі магчымасць выбраць сабе лепшае месца для абуладкавання. Наперадзе неабходна было паставіць палаткі, сталы, лаўкі, выкапаць яму для смецця, нанасіць дровы і вады, падрыхтаваць месца для вогнішча, прыстасаваць супрацьпажарныя сродкі і многае іншае. Работа кіпела па ўсіх накірунках. Незадзейнічаных не было. Прычым усё гэта выконвалася з асаблівым стараннем, бо адзін з конкурсаў прадугледжваў ацэнку праведзенай працы.
Урачыстае адкрыццё гульні было запланавана на поўдзень, а таму ў рабят заставаўся час, каб падсілкавацца, апрануцца ў парадную форму, прарэпетыраваць страявыя прыёмы. Некаторыя ўзяліся за мяч. Аднак усе былі ў чаканні пачатку… Начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Рабая правяла жараб’ёўку. 
Неўзабаве да ўязных варотаў часці пачалі падыходзіць удзельнікі гульні. Апошнія штрыхі падрыхтоўкі (пастраенне каманды ў дзве шарэнгі, камандзір – наперадзе). Начальнік групы захоўвання ўзбраення і тэхнікі аддаў каманду : "Шагам марш!”. Пад гукі марша рабяты па чарзе рушылі на плац, дзе іх ужо чакалі арганізатары мерапрыемства, прадстаўнікі райвыканкома, ваеннай часці, судзейская калегія, групы падтрымкі. Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання "БРСМ” Вольга Вярэніч распачала ўрачыстае адкрыццё. Прывітальныя словы да ўдзельнікаў гульні гучалі ад старшыні райсавета дэпутатаў Алега Галоўчыца, ваеннага камісара Мікалая Жука (ён, дарэчы, прыемна здзівіў усіх прысутных: пачаў сваё выступленне, пераймаючы голас Левітана), настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы айца Аляксандра, намесніка камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце Сяргея Радзюка. Апошні як галоўны суддзя паабяцаў прысутным, што ўсё будзе сумленна, аднак у сваю чаргу запатрабаваў ад іх захоўваць на тэрыторыі чысціню і выконваць меры тэхнікі бяспекі. Акрамя яго ў склад журы ўвайшлі М. Жук, В. Уласаў, С. Мішчанка, А. Хамякоў, Н. Рабая, В. Вярэніч, Дз. Жартун, А. Кайда, А. Ткач. 
Вольга Вярэніч абвясціла аб адкрыцці "Бастыёнаў мужнасці-2010”. Загучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а спецыяльна для гасцей з Паўласкага Пасада – гімн Расійскай Федэрацыі. 

Першы конкурс – агляд строю і песні – напэўна, заўсёды з’яўляецца самым хвалюючым для рабят. Бо ён, па-першае, адбываецца ва ўрачыстай атмасферы, па-другое, ацэньваецца афіцэрамі, якія не па чутках знаёмы з тым, як гэта павінна выглядаць; па-трэцяе, за ім пільна сочаць усе прысутныя. І гэта яскрава адчувалася ў голасе камандзіраў, якія спачатку здавалі рапарт галоўнаму суддзі, пасля аддавалі загады сваёй камандзе выканаць страявыя прыёмы. Апошнім штрыхом конкурсу стала шэсце ўдзельнікаў пад песню. Пачатак гульні быў пакладзены…

 Першы дзень быў насычаны на конкурсы, якія патрабавалі ад удзельнікаў максімальнай аддачы сваіх фізічных сіл. Нават секунда магла стаць вырашальнай у вызначэнні пераможцы камбінаванай ваенна-спартыўнай эстафеты, а апошняе падцягванне, самае складанае, магло прадзвінуць каманду на месца вышэй. Барацьба за перамогу вялася вельмі жорсткая, бо на гульню з’ехаліся самыя моцныя прадстаўнікі сваіх школ. Тое, што ім даводзілася рабіць, яны неаднаразова выконвалі на занятках па фізкультуры і дапрызыўной падрыхтоўцы (бегалі, падцягваліся, кідалі гранату, заражалі магазін АК-74 патронамі, пераадольвалі паласу перашкоды, транспартавалі на насілках раненага і інш.), але зараз гэта трэба было зрабіць яшчэ лепш, бо за плячыма кожнага ўдзельніка стаяў таварыш, якога нельга было падвесці. Яскрава адчуваліся тыя падтрымка і братэрства, якія панавалі ў камандах. Не было выказана ў адрас адзін аднаго ніводнага папроку, а наадварот, гучалі словы, якія падштурхоўвалі да перамогі. Так, у ваенна-спартыўнай эстафеце безумоўнымі лідэрамі аказаліся рабяты з СШ №3 г.Любані. Яны паказалі вынік 4мінуты 39 секунд. У падцягванні рэкардсменам стаў расіянін ….. Дваццаць тры разы яго падбародак крануўся перакладзіны. Ды і ўся расійская каманда "Потриот” выдатна справілася з гэтым заданнем, за што па праву атрымала першае месца. На чарзе – конкурс кідання гранаты. Шмат разоў снарад апынаўся на некаторы час у паветры, блішчэў на сонцы срэбрам,вымалёўваючы пры гэтым зорачку, кранаўся зямлі. Ізноў у конкурсе не было роўных камандзе рабят з СШ №3 г. Любані. 

А яе вучань цяпер ужо 11 класа Артур Навіцкі паказаў найлепшы вынік: 46,53 м.
Вынікі конкурсаў, паказаныя кожнай камандай, знаходзілі сваё адлюстраванне на экране спаборніцтва, які быў вывешаны для агульнага азнаямлення. Каля яго заўсёды збіралася шмат народу, як толькі туты заносіліся рэзультаты. 

Аднак не ўсе перамогі браліся сілай. Адзін з конкурсаў – інтэлект-шоу – патрабаваў ведання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, некаторых дат, імёнаў, названняў месц…Прызнаюся шчыра, што і я не ведала адказу на многія пытанні. А вось прадстаўнікі каманды з Паўлаўска-Пасадскага раёна , як аказалася, найлепш дасведчаны ў падзеях вайны 1941-1945 гадоў. Усяго на паўбалы адсталі ад іх рабяты з другой Урэцкай школы.  Бліжэй да заходу сонца рабяты ізноў пачалі надзяваць свае парадныя касцюмы (апранутыя у іх, яны прымалі ўдзел у самым першым конкурсе). З боку, дзе размясцілася каманда расійскіх рабят, даносіліся гукі гітары. Іншыя ўдзельнікі штосьці паўтаралі, хтосьці пад уключанае музычнае суправаджэнне зяцягнуў песню. Адным словам, усе рыхтаваліся да конкурсу патрыятычнай песні. Лейтматывам яго маглі б стаць словы, якія дзесьці ў пачатку вымавіла адна з удзельніц: 
– Кто сказал, что нужно бросить песню на войне, после боя сердце просит музыки вдвойне!
У выкананні каманд гучалі вядомыя кампазіцыі ваенных і пасляваенных гадоў: "На безымянной высоте”, "Я так давно не видел маму”, "Ты же выжил солдат”, "Синий платочек” і іншыя. Мне падалося сімвалічным, што паўлава-пасадцы праспявалі песню з кінафільма "Белорусский вокзал”. Бо сюды, ва Урэчча, з Масквы яны адпраўляліся якараз-такі з Беларускага вакзала. Здзівілі і дзяўчаты з іх каманды. Спецыяльна для выступлення яны апрануліся ў вячэрнія сукенкі. Ва ўмовах ваенна-палявога лагера гэта глядзелася сапраўды незвычайна. Аднак першае месца журы аднагалосна аддало рабятам з другой Урэцкай школы. Яны выканалі літаратурна-музыкальную кампазіцыю "От нас, не видевших войны”. Ніхто з прысутных не застаўся раўнадушным да іх выступлення. Час ад часу нават здавалася, што не рэха гучыць над верхавінамі дрэў, а самі байцы, што ваявалі і загінулі ў гэтых мясцінах, з неба падпяваюць рабятам.
Завяршыўся першы дзень гульні дыскатэкай.

Другі дзень пачаўся марш-кідком. Нягледзячы на тое, што многія жыхары лагера леглі спаць толькі досвіткам, пра гэта ніколі не здагадаўся б. Бадзёрыя, поўныя сіл і энергіі юнакі падыходзілі да старту. Ім неабходна было прабегчы дыстанцыю працягласцю каля трох кіламетраў. Цікава было, што стартуючы ў майках, на фінішную прамую хлопцы прыбягалі трымаючы тыя ўжо ў руках. Час на секундамеры спыняўся толькі тады, калі фінішыруе апошні ўдзельнік каманды. А таму некаторыя выбралі правільную тактыку: цягнулі адстаючага ледзьве не за каўнер. Самымі хуткімі аказаліся рабяты з Тальскай школы. 
Як абуладкаваліся ўдзельнікі гульні ў лагеры, сталала вядома ў конкурсе на лепшае афармленне бівуака. Другая Урэцкая школа сустрэла журы хлебам-соллю, на імправізаваным дыване перад уваходам на тэрыторыю каманды СШ №3 г. Любані значылася папярэджанне "Выцірайце ногі!”. Агульнае ўражанне ад усяго ўбачаннага засталося добрым. 
Каб правесці конкурс ваенна медыцынскай падрыхтоўкі, ваенна-палявы лагер наведаў намеснік галоўнага ўрача Любанскай ЦРБ Беразун. Дзяўчаты адказвалі на пытанні ў тэарытычнай частцы, і выконвалі неабходныя заданні ў практычнай. Апошняй у спісе конкурсаў значылася пажарная эстафета. Рабяты апраналіся ў форму пажарніка, пераадольвалі перашкоды, цягнулі рукавы, пераносілі вогнетушыцель. Спаборніцтва ізноў-такі вялося на час. 

Усё. Конкурсы былі вычарпаны. Больш удзельнікі гульні ўжо ніяк не маглі паўплываць на растаноўку месцаў. Слова засталося за журы. Дарэчы, вызначыць тройку лідэраў аказалася няпроста. Падлікі цягнуліся каля часу. І каб іх вынікі былі празрыстыя, перад урачыстым закрыццём гульні журы запрасіла суправаджаючых каманды і растлумачыла ім, па якой сістэме вырашаліся спрэчныя пытанні. 
Здаецца, толькі ўчора рабяты стаялі на плацы і дэманстравалі страявыя прыёмы. А цяпер яны гэтак жа стаяць, але толькі ўжо ў чаканні вынікаў, якія агучыла начальнік аддзела па справах моладзі Наталля Рабая. Трэцяе месца заняла каманда "Лесной десант” з Тальскай школы, другое – каманда "ООН” з СШ №3 г. Любані. Пераможцай гульні "Бастыёны мужнасці-2010” стала каманда "Голубые береты” з другой Урэцкай школы. 
– У гэтай гульні няма прайграўшых, – адзначыў старшыня райсавета дэпутатаў Алег Галоўчыц. – Бо за гэтыя два дні ўсе, хто браў у ёй удзел, перажыў столькі незабыўных момантаў, што перамога на іх фоне становіцца проста незаўважнай. Спадзяюся, вы пакідаеце тэрыторыю лагера з добрым настроем.

За аказанне дапамогі ў правядзенні ваенна-спартыўнай гульні яе арганізатары выказвазваюць шчырыя словы падзякі камандаванню вайсковай часці 42715, дырэктару Любанскага лясгаса Мікалаю Русаковічу, дырэктару рыбакамбіната "Любань” Дзмітрыю Шэлю, старшыні СВК "Асавец-агра” Максіму Мацясу, індывідуальным прадпрымальнікам Генадзю Гарэлька і Інге Рамановіч.

Просмотров: 1246 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz