Понедельник, 23.10.2017, 11:39
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2010 » Март » 2 » Любанская чацвёрка наведала АНТ
Любанская чацвёрка наведала АНТ
10:50

 У адзін з лютаўскіх дзён Вікторыя, Андрэй, Таццяна і Лідзія накіраваліся ў сталіцу. 
Конкурс праводзіўся абласным камітэтам БРСМ, а таму ўсіх пераможцаў раённага этапа сабралі за "круглым сталом” у бюро ЦК БРСМ. Тут ім прапанавалі абмеркаваць актуальнае пытанне, якое зараз стаіць перад сродкамі масавай інфармацыі: "Якое СМІ зойме лідзіруючую пазіцыю праз 10 гадоў: газета ці інтэрнет-выданне?”. Удзел у мерапрыемстве ўзялі і прафесійныя журналісты: карэспандэнты газеты "Переходный возраст”, аўтар праекта "Жизнь как жизнь” Таццяна Шахнавец і іншыя. Дыскусія аказалася гарачай і рознабаковай. Ні адзін з прысутных не пакінуў без увагі свой пункт гледжання, кожны выказаў сваё слова. Адстойвалі пазіцыю як газет,так і інтэрнет-выданняў. Аднак да адзінага пункту гледжання так і не прыйшлі. Вывад быў зроблены такі: "Час пакажа.”.
Пасля заканчэння работы па вышэйназванай тэме першы сакратар абласнога камітэта ГА "БРСМ” Руслан Іванавіч Трухан усім пераможцам раённага этапа конкурсу ўручыў ганаровыя граматы за ўдзел у ім. А вось Вікторыя Бондар была ўзнагароджана спецыяльным салодкім падарункам ад газеты "Зорька”. 
Другой часткай праграмы стала экскурсія па калідорах тэлеканала АНТ. Актывісты БРСМ наведалі студыі, дзе вядуцца запісы предач "Контуры” і "Выбар”. Усе жадаючыя змаглі адчуць сябе ў ролі вядучага тэлевізійных навін, акунуцца ў атмасферу, у якой знаходзяцца тыя падчас здымак. Да таго ж любанчане сустрэліся з самімі телевядучымі, сфатаграфаваліся з імі. Іншымі словамі, кожнаму ўдзельніку мерапрыемства была прадастаўлена магчымасць хаця б на кароткае імгненне ўявіць сябе супрацоўнікам другога нацыянальнага канала. 
Што і казаць пра тое, што эмоцыі ліліся цераз край.  
Такая сустрэча стала яшчэ адным яскравым доказам таго, што актыўны ўдзел у праводзімых акцыях ці мерапрыемствах заўсёды знаходзіць сваё лагічнае заканчэнне, якое часам можа стацца прыемным і запамінальным.

Просмотров: 490 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 4.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Март 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz