Понедельник, 23.10.2017, 11:34
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2010 » Февраль » 2 » Международное молодежное кафе
Международное молодежное кафе
17:16

Рабяты пакуль не ведалі, што іх чакае наперадзе. У класе стаялі чатыры пранумараваныя столікі. "Афіцыянт”, які стаяў за кожным з іх, прадстаўляў меню з чатырох страў, якія насілі прыгожыя назвы. Праз некаторы час наведвальнікам "кафэ” неабходна было ўсё гэта "з’есці”. На дэсерт, які значыўся апошнім у спісе, быў прапанаваны прагляд відэароліка на прававую тэматыку, па прафілактыцы курэння, алкагалізму і дарожна-транспартнага траўматызму. Дарэчы, гэтыя пытанні і сталі вызначальнымі тэмамі для работы за столікамі.
Кабінет гісторыі Камунараўскай сярэдняй школы на некаторы час пераўтварыўся ў "Міжнароднае маладзёжнае кафэ”. Спецыяльна каб наведаць яго і паспытаць прапанаваныя стравы, сюды з’ехаліся рабяты з суседніх устаноў адукацыі: Кузьміцкай і Соснаўскай-1 школ. Камунараўская была прадстаўлена камандамі дзевяцікласнікаў і вучнямі дзесятых-адзінаццатых класаў.
Перад пачаткам работы "кафэ” педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людміла Турло правяла з удзельнікамі каманд некалькі гульняў на знаёмства. Адбылося гэта ў гумарыстычнай форме, што самім школьнікам прыйшлося даспадобы, бо зарадзіла іх пазітыўным настроем.
Калі каманды ўладкаваліся за столікамі, адкрыў работу "кафэ” уступным словам начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Любанскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі Дзмітрый Уладзіміравіч Жартун:
– Асноўная наша задача: засцерагчы вас ад няправільнага ўчынка, – звярнуўся ён да школьнікаў. – Даць вам надзею, шанец абраць той свой жыццёвы шлях, які прывядзе да годнага жыцця. Гэта акцыя накіравана на першапачатковае ўздзеянне вашай увагі на здаровы лад жыця. Бо з няправільнага, нездаровага выцякаюць розныя правапарушэнні. Для таго, каб вы гэта добра ўсвядомілі, мы хочам яшчэ раз паказаць негатыў шкодных звычак, а таксама тое, да чаго прыводзіць невыкананне правілаў і законаў. Акцыя пабудавана такім чынам, што не мы будзем расказваць вам усё гэта. Вы самі за столікамі паспрабуеце дайсці да таго, чаму гэта шкодна і якое ўздзеянне аказвае на вас, якую пагрозу жыцця хавае ў сабе. У вас ёсць магчымасць выбару страў, але ўсё, што згатавана за кожным столікам, вам прыйдзецца "з’есці”. Плённай працы!
"Кафэ” пачало сваю дзейнасць. "Афіцыянты”, а ў іх ролі выступілі чатыры актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі: Настасся Сцепановіч, Наталля Міхаленя, Аляксандр Руткоўскі і Настасся Строганава, за кожным столікам прапанавалі свае паслугі. "Стравы” былі розныя. Адны лёгкія. Напрыклад, "чорная скрыня”: адгадаць, што ў ёй схавана, "знакавая сістэма”: даць тлумачэнне дарожнаму знаку, "дрэва небяспекі”: назваць як мага больш алкаголеўтрымліваючых напояў і пералічыць непрыемныя адчуванні, змяненні ў арганізме, хваробы, якія ўзнікаюць пры іх ужыванні, "кот у мяшку”: знайсці на малюнку некалькі правапарушэнняў… Другія выклікалі цяжкасці. Асабліва гэта датычыла століка прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў. Рабятам неабходна было даць адказ на задачы, якія рашаюць падчас вучобы ў Акадэміі Мінстэрства ўнутраных спраў. Аднак і "афіцыянт” Аляксандр Руткоўскі дапамагаў, ды і Дзмітрый Уладзіміравіч Жартун наваднымі пытаннямі падводзіў да правільнага адказу. Найбольш "смачнай” для школьнікаў аказалася страва "белая варона”. У камандзе выбіраўся добраахвотнік, якога неабходна было паспрабаваць угаварыць выпіць невядомую празрыстую вадкасць у стакане (а ў ім змяшчалася вада). Задача ж добраахвотніка – адмовіцца ад небяспечнай прапановы. 
Я падышла да століка, які працаваў над прафілактыкай курэння. Рабятам неабходна было прыдумаць некалькі парад, як кінуць курыць. А пасля параўнаць іх з тымі, што даюць спецыялісты. Вось што прапанавала адна група школьнікаў:
*прачытаць кнігу Алена Карэля "Лёгкі спосаб кінуць курыць”;
*штодзённа змяншаць колькасць выкураных цыгарэт;
*самаўнушаць сабе, што цыгарэты вызываюць агіду;
*глядзець відэаролікі аб шкодзе курэння і яго наступствах: як чарнеюць лёгкія і інш.  
"Афіцыянт” Настасся Сцепановіч выслухала вучняў і агучыла парады спецыялістаў: 
*выбяры дзень, у якім кідаеш курыць, правядзі яго з сябрамі, якія не маюць гэтай шкоднай звычкі;
*прыбяры ўсё, што звязана з цыгарэтамі: запалкі, попельніцу і іншае, каб нішто не нагадвавала пра курэнне;
*купі жвальных гумак, цукерак, яблык, моркву. Калі захочацца курыць, з’еш што-небудзь з гэтага;
*знайдзі сабе які-небудзь занятак, хобі і займайся фізічнымі практыкаваннямі штодзень.
Як толькі рабяты поўнасцю спраўляліся з усімі заданнямі за адным столікам, яны перасаджваліся за другі і там знаходзілі адказы на новыя заданні. Нарэшце надышоў час, калі ўсе шаснаццаць страў былі з’едзены кожнай з каманд. 
Слова ўзяла Людміла Турло. Яна расказала рабятам адну вядомую ўсходнюю прытчу, якая называецца "Усё ў тваіх руках”. 
Даўным-даўно ў старажытным горадзе жыў Майстар, акружаны вучнямі. Самы здольны з іх аднойчы задумаўся: "А ці ёсць пытанне, на якое наш Майстар не зможа даць адказу?”. Ён пайшоў на квітнеючы луг, спаймаў самага прыгожага матылька і схаваў яго паміж далонямі. Матылёк чапляўся лапкамі за яго рукі, і вучню было козытна. Усміхаючыся, ён пыдышоў да Майстра і спытаў:
– Скажыце, які матылёк ў мяне ў руках: жывы ці мёртвы?
Ён дужа трымаў матылька ў далонях і быў гатовы ў любое імгненне сціснуць іх дзеля сваёй ісціны.
Майстар нават не паглядзеў на рукі вучня і адказаў:
– Усё ў тваіх руках.
 Рабяты, толькі ад вас саміх залежыць тое, як складзецца ваша далейшае жыццё. Усё ў вашых руках, – закончыла выступленне педагог-псіхолаг. 
Затым увазе ўсіх прысутных быў прапанаваны відэаролік "Простыя складнікі здароўя”. 
Пасля яго прагляду першы сакратар раённага камітэта Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі Вольга Вярэніч кожнай камандзе рабят раздала невялікія падарункі на памяць аб праведзеным мерапрыемстве. У гэты ж дзень у святочнай абстаноўцы 11 вучням Камунараўскай школы яна ўручыла білеты і значкі членаў БРСМ. 
Заключным акордам мерапрыемства стала прафілактычная гутарка, якую правёў Дзмітрый Уладзіміравіч Жартун за закрытымі дзвярыма з падлеткамі, якія сістэматычна здзяйсняюць некаторыя правапарушэнні.  


Просмотров: 652 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Февраль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz