Понедельник, 23.10.2017, 11:43
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2009 » Сентябрь » 16 » Работа ШТД
Работа ШТД
15:50

На добраўпарадкаванні і азеляненні

Імкліва прайшлі вясёлыя цёплыя дзянькі, і зноў восень паклікала ў школу. Аднак успаміны пра летні адпачынак яшчэ доўга будуць саграваць душу рабят. Асабліва, калі яны за гэты час паспелі не толькі павесяліцца, а і прынесці карысць грамадству.
Жадаючыя папрацаваць звярталіся ў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”, які непасрэдна і займаўся ўладкаваннем старшакласнікаў на часовую работу. У прыватнасці, былі створаны два атрады “Вясёлыя рабяты” (з ліку 9 юнакоў) і “Экалагічная брыгада” (з 4 дзяўчат”, якія былі заняты ў жылёва-камунальнай гаспадарцы з 20 ліпеня па 24 жніўня. За гэты час маладыя людзі, у асноўным прадстаўнікі СШ №3 г. Любані, астатнія з першай гарадской адзінаццацігодкі, выканалі даволі значны аб’ём работ па навядзенню парадку ў падвальных памяшканнях шматпавярховак, размешчаных па вуліцах Першамайскай, Чкалава, Гогаля, Баравіка, добрапарадкаванню і азеляненню райцэнтра.
Кіраўніцтва РУП “Любанская ЖКГ” засталося задаволена працай моладзі, якая, без перабольшвання пастаралася ад душы. Нават юнакі, якія стаяць на ўнутрышкольным уліку і ў інспекцыі па справах непаўналетніх, праявілі сябе як сапраўдныя рупліўцы. Працатэрапія ім, безумоўна, пайшла на карысць.
Зразумела, старанне рабят не засталося па-за ўвагай. І ўсе яны атрымалі матэрыяльнае ўзнагароджанне ў выглядзе нядрэннай заработнай платы, якую выкарысталі на падрыхтоўку да новага навучальнага года.


Просмотров: 653 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz