Вторник, 21.11.2017, 13:42
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2009 » Сентябрь » 16 » Работа смены лагерного актива
Работа смены лагерного актива
15:52

Краіна лідэраў у “Арэсе”

Летняя аздараўленчая кампанія ўжо завершана. Аднак будні ў летніку яшчэ доўга будуць у памяці рабят. Асабліва тых, каму яшчэ зусім нядаўна давялося адпачываць у рамках чацвёртай змены ў лагеры “Арэса”. 
Актывісты-БРСМаўцы “Новае пакаленне” і піянеры “Лідэр-лэнд” насыцілі кожны дзень прабывання ў летніку разнастайнымі мерапрыемствамі, у якіх удзельнічалі ўсе адпачываючыя. Быў арганізаваны прагляд відэафільмаў аб дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Белускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. З рабятамі праведзены трэнінгавыя заняткі, найбольш цікавымі з іх былі “Азбука зносін”, “Канфлікты і іх вырашэнне падчас моўных адносін”, “Асновы этыкета, лідзерства, фарміравання каманды” і іншыя. Шмат карыснай інфармацыі пачарпнулі з іх юнакі і дзяўчаты і цяпер абавязкова будуць выкарыстоўваць яе на практыцы, у сваі паўсядзённым жыцці.
Усім, без выключэння, запомніўся Дзень грамадскіх арганізацый, у рамках якога былі арганізаваны конкурс “Праспявай песню” (пад караоке), спаборніцтвы па піянерболу, арганізацыйна-дзелавая гульня “Хачу быць лідэрам”. А завяршальным стаў касцёр сяброўства з насычанай гульнёвай праграмай. Пасля чаго рабятам нават не хацелася разыходзіцца па сваіх пакоях.
Цікавай бала сустрэча “адкрыты мікрафон” пад назвай “Выбяры свой шлях не вядучы ў тупік” з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў – намеснікам начальніка міліцыі С.К. Ермаліцкім і начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Д.У. Жартуном. Яны не толькі расказалі адпачываючым аб бяспечных паводзінах на дарозе і ў грамадстве, але і прадэманстравалі прадметы сваёй экіпіроўкі. Рабяты змаглі з імі сфатаграфавацца і на нейкі момант адчуць сябе ахоўнікамі правапарадку. Магчыма, хтосьці пасля гэтага вырашыць сваё жыццё з гэтай прафесіяй.


Просмотров: 653 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Сентябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz