Понедельник, 23.10.2017, 11:36
Приветствую Вас Гость | RSS

Меню сайта
Наш опрос
Оцените мой сайт
Всего ответов: 151
Полезная ссылка
Мини-чат
Фото БРСМ


Главная » 2010 » Апрель » 9 » Военно-полевая, туристическая игра "Высота"
Военно-полевая, туристическая игра "Высота"
07:52

Девиз: Вызов прошлому, как шаг в будущее.

Мабыць, немагчыма знайсці такога чалавека, які б не любіў адпачываць на прыродзе. Развесці вогнішча, пажарыць на ім сала, зварыць рыбную юшку, выканаць пад гітару бардаўскія песні – ад гэтага заўсёды застаюцца толькі лепшыя ўспаміны, якія пасля яшчэ доўга грэюць душу. Але, на жаль, вельмі цяжка часам выдзеліць хаця б адзін дзень, каб вырвацца на такі адпачынак. 
А вось 13 юнакам з сярэдніх школ вёсак Сарачы, Касцюкі, Забалаць, устаноў адукацыі г. Любані – СШ №3, гімназіі №1і сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя – інспекцыя па справах непаўналетніх Любанскага РАУС і раённы камітэт ГА "БРСМ”, якія і выступілі арганізатарамі мерапрыемства, прадаставілі такую магчымасць. Непадалёку ад вёскі Дубнікі Любанскага раённа адбылася ваенна-палявая, турыстычная гульня "Высота”.
Дзеянне разганрулася ў бярозавым гаі на ўзвышшы, што, несумненна, пасавала назве гульні. Быў канец сакавіка. Толькі сышоў снег. Надвор’е спрыяла. І хаця дзьмуў ветрык, час ад часу выглядала сонейка, а таму нельга было не адчуць надыход цяпла. Прырода ўжо абудзілася ад зімовай спячкі. У такіх умовах рабятам прадстаяла пазнаёміцца з асновамі ваеннай справы, пераадолець трасу па пешаходнаму турызму, стаць удзельнікамі майстар-класу "Элементы самаабароны”. Акрамя таго, кожны жадаючы мог паспрабаваць трапіць у "дзесятачку” мішэні з пнеўматычнай вінтоўкі і іншае. А дапамагалі ім гэта здейсніць начальнік ІСН Любанскага РАУС Д.У. Жартун і інспектар ІСН С.В. Русаковіч, першы сакратар Любанскага РК ГА "БРСМ” Вольга Вярэніч, начальнік аддзела па справах моладзі Н.М. Рабая, інструктары-метадысты па спорту аддзела фізкультуры, спорту і турызму Н.В. Якубовіч і В.М. Корбут.
Як толькі ўсе трапілі на месца, неабходна было разбіць лагер. Кожны прыняўся за справу: ставілі палаткі, разводзілі вогнішча, хтосьці дапамагаў зрабіць трасу па пешаходнаму турызму, прымацоўваў да зямлі брызент, калоў дровы. Словам, праводзіліся падрыхтоўчыя работы.
У гэты час жаночая палова гатавала бутэрброды для падсілкавання. А ў вядры, што вісела над вогнішчам, ужо заварвалася гарбата. Неўзабаве ўсіх запрасілі на сняданак. 
Затым юнакоў падзялілі на дзве каманды. З першай працаваў Д.У. Жартун, для другой майстар-клас праводзіла Н.В. Якубовіч. Пасля групы рабят мяняліся паміж сабой месцамі. 
На першай станцыі юнакі ўважліва слухалі Д.У. Жартуна, які працаваў з імі па тэме "Асновы вайсковай справы”. Галоўная мэта, якую ён праследаваў – даць рабятам базавыя веды па звароту з агнястрэльнай зброяй (скарочаным варыянтам аўтамата Калашнікава, пісталетам Макарава). Дарэчы, яе рабяты маглі нават патрымаць у сваіх руках.Тут жа Дзмітрый Уладзіміравіч дэманстраваў спецыяльныя сродкі, якімі карыстаюцца праваахоўныя органы ў паўсядзённай дзейнасці для прадухілення хуліганскіх масавых дзеянняў і хваляванняў. Так, напрыклад, рабятам дэманстраваліся палка гумавая-73 і тонфа, хлопцы змаглі прымерыць на сябе сферу звычайную і тытанавую, ахоўную камізэльку. Дакладчык падрабязна расказаў, як выкарыстоўваецца зброя і абсталяванне, прынцыпы іх дзеяння і многае іншае. 
Наступным пунктам работы стала стральба з пнеўматычнай вінтоўкі па фігурных мішэнях. Дарэчы, рабяты паказалі нядрэнныя вынікі.
Паралельна сваю работу з другой групай юнакоў вяла інструктар-метадыст па спорту аддзела фізкультуры спорта і турызма Любанскага райвыканкома Ніна Васільеўна Якубовіч.
– ¬У гэтай цудоўнай мясцовасці ў такое добрае надвор’е мы ставім трасу па пешаходнаму турызму, ¬– адзначыла яна. – Зазаз мы зрабілі навясную пераправу (гэта гарызантальная вяроўка, якая ідзе паралельна зямлі). Па ёй рабяты будуць перапраўляцца на спецыяльнай амуніцыі (з дапамогай карабінаў, старховачных сістэм і рыпшнуроў). Акрамя гэтага мы падрыхтавалі трасу ПТС (пад’ём, траверс, спуск), якую хлопцам таксама давядзецца пераадолець з дапамогай спецыяльнай амуніцыі, але ўжо іншых вузлоў. Зараз мы правядзем трэніроўку, юнакі ўжо надзяюць страховачныя сістэмы. Затым зробім спецыяльныя турысцкія абвязкі, прышпілім да іх карабіны. Пасля ўжо можна будзе праходзіць трасу камандамі ў складзе з чатырох чалавек. Каб у данай працэдуры прысутнічаў элемент спаборніцтва, рабіць чацвёркі гэта будуць на хуткасць.
 Як толькі рабяты зразумелі ўмовы спаборніцтва, пачулася каманда "Старт”. Па чарзе яны перапраўляліся па канатах. Пры гэтым дапамагалі адзін аднаму, што не забаранялася. Вынікі былі розныя, аднак хуткасць аказалася не такім ужо і важным паказчыкам. Галоўнае – кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў ролі турыста-альпініста. 
Неўзабаве бліжэй да абедзеннага часу па лагеры пранесся прыцягальны пах прыгатаваных страў (вынік дзейнасці паходнай кухні), што абудзіў пачуццё голаду. Які ж сапраўдны адпачынак на прыродзе можа быць без рыбнай юшкі? Далейшая работа на некаторы час паралізавалася. Усіх запрасілі "да стала”. Рыбную юшку ўсе елі з вялікім задавальненнем. Аж за вушамі трашчала. 
Мы спыталіся: "Як Вам юшка?” і атрымалі такія адказы:
– Добрая!
– Выдатная!
– Вельмі смачная!
– Цудоўная!
– Няма слоў, каб выказаць задавальненне!
– Ну проста ачмурэнная!
На другое прапанавалася тушаная бульба. Скарысталіся ўсе жадаючыя і магчымасцю пажарыць на вогнішчы сала.
Адным словам, падсілкаваліся на славу.
Пасля смачнага абеду рабятам прапанавалася крыху адпачыць. Д.У. Жартун запрасіў іх зручна ўладкавацца на брызенце. Пачаў ён з асноўных пытанняў медыцынскай дапамогі. Яшчэ раз нагадаў юнакам як робіцца штучнае дыханне лёгкіх спалучанае з непрамым масажам сэрца , супыняецца крывацёк, як неабходна паводзіць сябе пры адкрытых і закрытых пераломах канечнасцяў. Пасля ён перайшоў да дэманстрацыі прыёмаў самаабароны, прычым у розных сітуацыях: калі супернік вышэйшы ростам ці наадварот, ніжэйшы. Пры гэтым Дзмітрый Уладзіміравіч падкрэсліў, гэтыя прыёмы павінны садзейнічаць абезрухомасці нападаючага, а не яго калецтву. Дакладчык паказаў болевыя кропкі на целе чалавека, тактыку работы з нажом. Пасля прапанаваў падзяліцца па парах і замацаваць атрыманыя веды на практыцы. 
 Калі займаешся прыемнай і любімай справай ці адпачываеш, час заўсёды ляціць незаўважна. Вось і лагер неўзабаве завяршыў сваю дзейнасць. Крыху з жалем ад таго рабяты зварочвалі яго. Разбіралі палаткі, прыбіралі тэрыторыю… Несумненна было тое, што ім спадабаўся такі адпачынак і што яны шчыра дзякавалі арганізатарам мерапрыемства. 


Просмотров: 745 | Добавил: luban-brsm | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:

Наш город и район

 

 

 

Форма входа
Календарь новостей
«  Апрель 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Курсы валют
www.tb.by currency
Погода
Любань
rp5.ru
Copyright MyCorp © 2017
Создать бесплатный сайт с uCoz